Дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі горада Мінска»

Размешчаны музей у гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада. Для наведвальнікаў музей адчыніў свае дзверы 8 мая 2010 г. экспазіцыяй «Мастак. Грамадзянін. Герой», прысвечанай Герою Беларусі, народнаму мастаку Беларусі, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Міхаілу Андрэевічу Савіцкаму. Фонды музея ўключаюць больш за 7 тысяч адзінак захоўвання (2012). Іх аснову складаюць калекцыі археалагічных раскопак Мінска XI-XIX стст., прадметаў побыту, фотаапаратаў канца XIX-XX стст., жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мемарыяльныя зборы знакамітых асоб.  

У структуру музея ўваходзяць:

  • Мінская гарадская ратуша
  • Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
  • Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва
  • Майстэрня-музей Івана Міско
  • Арт-гасцёўня «Высокае месца»
  • Археалагічны музей «Верхні горад»
  • Экспазіцыя «Карэтная»
  • Экспазіцыя «Конная чыгунка»
  • Музей «Лошыцкая сядзіба»

У музеі арганізуюцца зменныя тэматычныя выставы, у тым ліку міжнародныя, на аснове збораў калекцыянераў, мастакоў, фатографаў, розных арганізацый і ўстаноў, а таксама ладзяцца разнастайныя творчыя праекты: канцэрты, семінары, канферэнцыі, акцыі, пленэры.

Афiша