13.10.2022 Творчая сустрэча з мастаком Валерыем Таўкачовым у рамках выставы жывапису «Простыя рэчы»

13 кастрычніка 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва ў рамках выставы жывапісу “Простыя рэчы” адбылася творчая сустрэча з мастаком Валерыем Таўкачовым.

У рамках сустрэчы Валерый Таўкачоў правёў аўтарскую экскурсію па выставе “Простыя рэчы”, на якой прадстаўлены нацюрморты і пейзажы розных гадоў, якія адлюстроўваюць асабістую творчую гісторыю мастака. Аўтар падзяліўся тым, дзе чэрпае натхненне і знаходзіць сюжэты для сваіх палотнаў, распавёў аб самых важных прынцыпах сваёй творчасці, і пра тое, што стаіць за працэсам стварэння творы ад задумы да апошняга рыскі.

Госці сустрэчы пазнаёміліся і асабіста пагутарылі з мастаком, а таксама задалі пытанні.

У фінале сустрэчы Валерый Талкачоў правёў невялікі дэма-клас, на якім расказаў аб асноўных законах, тонкасцях і нюансах у стварэнні жывапісных твораў, а яшчэ прадэманстраваў, як на белай акварэльнай паперы крок за крокам нараджаецца і ажывае непаўторны эмацыйны пейзаж.

611