
У рамках Тыдня бацькоўскай любові адбылася міні-выстава «Сямейнае фота першай паловы XX стагоддзя”. Ці часта мы зазіраем у сямейны альбом? Па-рознаму…разглядаючы яго, адчуваем сябе часткай чагосьці большага, адчуваем нябачную сувязь з папярэднімі пакаленнямі нашай вялікай сям’і. Кожнае фота – гэта кавалачак жыцця, гэта магчымасць вярнуцца назад, у мінулае, узгадаць цудоўныя моманты ў жыцці сваёй сям’і. Фота на нашай выставе дапамаглі людзям старэйшага ўзросту асвяжыць у памяці шчаслівыя моманты, зноў акунуцца ў сваё дзяцінства і юнацтва, расказаць пра сваіх родных.